Пра гэта паведамляе канал CNN са спасылкай на свае ананімныя крыніцы, знаёмыя з тэмай.
Уханьскі інстытут вірусалёгіі — адзін зь некалькіх найбуйнейшых у сьвеце цэнтраў дасьледаваньня каранавірусаў. Менавіта ва Ўхані пачалася ўспышка каранавірусу новага тыпу SARS-Cov-2, якая перарасла ў пандэмію хваробы COVID-19. Супадзеньне гэтых фактаў дало падставу для нараджэньня тэорыі аб лябараторным паходжаньні хваробы.
Цяпер амэрыканская выведка мае магчымасьць праверыць яе, вывучыўшы атрыманы масіў дадзеных, паведамляе канал. Па інфармацыі журналістаў, база з генэтычнай інфармацыяй пра 22 тысячы ўзораў вірусаў будзе вывучана з дапамогай супэркампутараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трывога ў ЗША: Прышчэпленыя людзі могуць распаўсюджваць каранавірусАкрамя таго, выведнай супольнасьці неабходна знайсьці навукоўцаў, якія, з аднаго боку, маюць дастатковую кваліфікацыю, каб інтэрпрэтаваць атрыманыя дакумэнты, з другога — яны павінны мець доступ да сакрэтнай інфармацыі, з трэцяга — ведаць кітайскую мову. Пошук такіх экспэртаў можа аказацца праблемай, — сьцьвярджае адна з крыніц каналу.
Лябараторнае паходжаньне вірусу не абавязкова азначае, што ён быў створаны штучна. Ён мог быць знойдзены ў прыродзе і «ўцячы» зь лябараторыі падчас вывучэньня. Пасьля ўспышкі атыповай пнэўманіі ў 2002–2003 гадах САЗ зьвяртала ўвагу на недахопы ў сыстэмах бясьпекі кітайскіх біялягічных лябараторый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэспубліканцы ў ЗША расказалі пра ўцечку COVID-19 зь лябараторыіА ў 2018 годзе амэрыканскія чыноўнікі папярэджвалі пра неадэкватныя меры бясьпекі ў лябараторыі ва Ўхані і пра небясьпеку экспэрымэнтаў з кажанамі, паведаміла газэта The Washington Post.
Кітайскія ўлады катэгарычна адмаўляюць тэорыю лябараторнага паходжаньня вірусу і адмаўляюцца супрацоўнічаць зь іншымі краінамі для яе вывучэньня. Унутры Кітаю дзяржаўная прэса спрыяе распаўсюджваньню тэорыі, згодна зь якой каранавірус зьявіўся ў краіне з-за мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць захварэлых на COVID-19 у сьвеце перавысіла 200 млн