У фінале спаборніцтваў у вольнай барацьбе сярод жанчын у катэгорыі да 57 кг выступала беларуска Ірына Курачкіна.
Спартоўка заваявала срэбраны мэдаль, саступіўшы гаспадыні татамі, японцы Расакі Каваі. Такім чынам, беларуска фінішавала на выніковым 2 месцы.
Ірына Курачкіна — падпісантка «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў, які зьявіўся сьледам за зваротам свабодных атлетаў за сумленныя выбары і адстаўку Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заўзеем за нашых! Беларускія «спартоўцы пратэсту» на Алімпіядзе ў Токіё (РАСКЛАД)Цяпер у актыве нацыянальнай зборнай Беларусі адзін залаты, адзін срэбны і адзін бронзавы мэдаль.
Яшчэ адну ўзнагароду прадстаўнік Беларусі гарантавана здабудзе 6 жніўня: у фінале спаборніцтваў у вольнай барацьбе ў катэгорыі да 74 кг выступіць Магамедхабіб Кадзімагамедаў. Летась ён атрымаў беларускае грамадзянства.