Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 302, які ўносіць зьмены ў заканадаўства аб пытаньнях грамадзянства.
Дакумэнтам, у прыватнасьці, урэгуляваныя працэдуры, зьвязаныя з увядзеньнем такога новага інстытуту, як аднаўленьне ў грамадзянстве, а таксама з пашырэньнем катэгорый іншаземцаў і дзяцей, якія атрымалі права на набыцьцё грамадзянства ў спрошчаным парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыцягненьне вайскоўцаў, блякаваньне інтэрнэту. Лукашэнка падпісаў законы аб «надзвычайным становішчы»Як удакладняецца на сайце president.gov.by, замацоўваецца парадак унясеньня Лукашэнку матэрыялаў аб страце беларускага грамадзянства натуралізаванымі асобамі, якія атрымалі грамадзянства не па нараджэньні, за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасьці або прычыненьне шкоды інтарэсам Беларусі.
З улікам увядзеньня біямэтрычных пашпартоў актуалізаваны пералік дакумэнтаў, якія абавязковыя для прадстаўленьня заяўнікам дзеля набыцьця або спыненьня грамадзянства.