Zerkalo.io паглядзела, якія беларускія ўнівэрсытэты і на якія спэцыяльнасьці абвясьцілі дадатковы набор.
БДУ — 51
У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на дзённую форму не запоўненыя 36 месцаў. Дадатковы набор абвясьцілі на мэхмат (14 месцаў), фізфак (11), прыродаахоўную дзейнасьць (4). Яшчэ 11 чалавек чакаюць у інстытуце імя Сахарава, які ўваходзіць у структуру БДУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар адукацыі Карпенка патлумачыў павелічэньне платы за навучаньне ў дзяржаўных беларускіх унівэрсытэтахБНТУ — 160
У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце на бюджэце вольныя 150 месцаў. Больш за ўсё абітурыентаў недалічыліся на спэцыяльнасьці «мэталюргічная вытворчасьць і матэрыялаапрацоўка» — 27 вакансій. Акрамя таго, не хапіла 10 бюджэтнікаў-завочнікаў.
БДУІР — 15
У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі дадатковы набор неабходны толькі на вайсковым факультэце. 14 чалавек не хапае на спэцыяльнасьці «радыётэхніка» (спэцыяльныя сыстэмы радыёлякацыі і навігацыі), 1 — на спэцыяльнасьці «інфакамунікацыйныя сыстэмы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія студэнты могуць атрымаць стыпэндыю для вучобы ў Кіева-Магілянскай акадэмііБДТУ — 53
Недалічыліся патрэбнай колькасьці студэнтаў і ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце. Вакантныя месцы на дзённы бюджэт засталіся на сямі факультэтах, дзе агулам не хапае 53 абітурыентаў. Большасьць прыпала на спэцыяльнасьць «абсталяваньне дрэваапрацоўчых вытворчасьцяў».
БДПУ імя Танка — 16
У Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка вакантнымі аказаліся 16 месцаў — усе на спэцыяльнасьці «Фізыка. Інфарматыка». Каб паступіць на дзённую форму, трэба тры сэртыфікаты ЦТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаных у «справе студэнтаў» прызналі «схільнымі да экстрэмізму»
Вайсковая акадэмія — 115
Засталіся незанятыя месцы і ў Вайсковай акадэміі. З інфармацыі на сайце Міністэрства абароны вынікае, што тут чакаюць яшчэ 115 чалавек. Больш за ўсё — на факультэце супрацьпаветранай абароны: на спэцыяльнасьці «эксплюатацыя радыётэхнічных сыстэмаў» вольныя 34 месцы.
Дакумэнты ад тых, хто плянуе паступаць на месцы, што аказаліся вакантнымі, ВНУ прымаюць да 7 жніўня ўключна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскія ВНУ падвышаюць плату за навучаньне: да 5000 рублёў за годРаней сталічныя ВНУ салідарна паднялі цэны на камэрцыйнае навучаньне, хоць кіраўніцтва Міністэрства адукацыі публічна запэўнівала, што падвышаць кошт адукацыі першакурсьнікам сёлета не плянуюць.