Байдэн заклікаў губэрнатара Нью-Ёрку пайсьці ў адстаўку пасьля сэкс-скандалу

Эндру Куома

Напярэдадні генэральны пракурор штату Нью-Ёрк Летыша Джэймз паведаміла, што расьсьледаваньне пацьвердзіла абвінавачаньні ў сэксуальных дамаганьнях, выстаўленыя супраць губэрнатара штату Нью-Ёрк 11 жанчынамі.

Прэзыдэнт Джо Байдэн заявіў, што губэрнатар штату Нью-Ёрк дэмакрат Эндру Куома павінен пайсьці ў адстаўку пасьля публікацыі справаздачы генэральнага пракурора штату. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Я думаю, ён павінен пайсьці ў адстаўку», — сказаў Байдэн, зьвяртаючыся да журналістаў у Белым доме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледзтва выявіла факты сэксуальных дамаганьняў з боку губэрнатара Нью-Ёрку

Раней сьледзтва ў справе губэрнатара Эндру Куома выявіла факты сэксуальных дамаганьняў да некалькіх жанчын, сярод якіх былі супрацоўніцы яго офісу. Пракурорка штату Нью-Ёрк Летыша Джэймз сказала, што Куома парушыў мясцовыя і фэдэральныя законы, ствараючы «атмасфэру страху» ў сваім офісе.

Куома закіды ў сэксуальных дамаганьнях адпрэчвае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахвяры Гарві Вайнштэйна атрымаюць $19 млн кампэнсацыі