Пра гэта паведамляе Reuters, адзначаючы, што Куома адпрэчвае закіды ў сэксуальных дамаганьнях.
Тым часам пракурорка штату Нью-Ёрк Летыша Джэймс, абвяшчаючы вынікі расьсьледаваньня, сказала, што Куома парушыў мясцовыя і фэдэральныя законы, ствараючы «клімат страху» ў сваім офісе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахвяры Гарві Вайнштэйна атрымаюць $19 млн кампэнсацыіЛетась некалькі жанчын абвінавацілі Эндру Куома ў сэксуальных дамаганьнях. Ён адхіліў абвінавачаньні і ня стаў падаваць у адстаўку, якой дамагаліся некалькі яго аднапартыйцаў-дэмакратаў.
Прадстаўленыя 3 жніўня вынікі расьсьледаваньня — вынік працы сьледчых, якая працягвалася месяц. Былі дапытаныя каля 200 чалавек, у тым ліку супрацоўнікі офісу губэрнатара і тыя, хто падаваў скаргі на губэрнатара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францішак загадаў сьвятарам паведамляць аб дамаганьнях«Незалежным расьсьледаваньнем устаноўлена, што губэрнатар Эндру Куома сэксуальна дамагаўся многіх жанчын і сваімі дзеяньнямі парушыў фэдэральныя законы і законы штату», — сказала пракурорка Летыша Джэймс.