Сьвятлана Ціханоўская таксама падзякавала Ўкраіне за адкрыцьцё крымінальнай справы і «гатоўнасьць дастукацца да праўды».
«Беларусы ня могуць быць у бясьпецы нават за мяжой, пакуль ёсьць тыя, хто спрабуе помсьціць ім і хаваць праўду, пазбаўляючыся ад сьведак. Віталь Шышоў дапамагаў беларусам — і яго знайшлі павешаным, як калісьці Мікіту Крыўцова. Але гэта адбылося на тэрыторыі іншай краіны. Як і захоп закладнікаў адбыўся на борце самалёта іншай краіны. Як і спроба прымусова вывезьці неляяльную спартоўку ў Беларусь з тэрыторыі іншай краіны.
Я выказваю спачуваньні родным і блізкім Віталя Шышова. І дзякую Ўкраіне за адкрыцьцё крымінальнай справы і гатоўнасьць дастукацца да праўды», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова знайшлі павешанымАдзін з заснавальнікаў і фармальны кіраўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў зьнік раніцай 2 жніўня.
Паводле сяброў, ранкам ён звыкла пайшоў на прабежку і не вярнуўся. Віталь Шышоў — жыхар Рэчыцы. Увосень 2020 году ён разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзь зьехаў зь Беларусі ад перасьледу, жыў у Кіеве. 3 жніўня яго знайшлі павешаным у Сьвятошынскім парку Кіева непадалёк ад ягонага дому. Пра гэта паведаміла паліцыя Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён ня мог учыніць самагубства». Дзяўчына Віталя Шышова — пра апошнія дні ягонага жыцьця ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра «Беларускі дом ва Ўкраіне», кіраўніка якога знайшлі павешаным