Каля 4-й гадзіны раніцы на рудніку Петрыкаўскага рудаўпраўленьня «Беларуськалію» атрымалі сьмяротныя траўмы мужчыны 1988 і 1994 гадоў нараджэньня.
Яны працавалі газазварнікамі. Пра здарэньне паведаміла мясцовае выданьне «Петрыкаўскія навіны» ва «Ўкантакце» з спасылкай на інфармацыю ААТ «Трэст Шахтаспэцбуд». Цяпер высьвятляюць абставіны здарэньня.
Паводле тэлеграм-каналу «Стачком ААТ „Беларуськалий“», рабочых прыдушыла машынай, у якой не працавалі тармазы. Работнікаў прымушаюць працаваць з парушэньнямі правілаў бясьпекі, сьцьвярджае тэлеграм-канал.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэскі партнэр «Беларуськалію» заявіў, што не перастане купляць яго прадукцыю