«Гэта стала шокавай кульмінацыяй сыстэматычнага перасьледу спартоўцаў беларускім рэжымам. Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў мінулым летам рэжым зрабіў мішэнямі шматлікіх спартоўцаў-апазыцыянэраў. Дзясяткі падобных выпадкаў былі задакумэнтаваныя і выкрытыя мужнымі намаганьнямі беларускага руху спартоўцаў БФСС».
Асацыяцыя падкрэсьлівае, што галоўным прыярытэтам зараз павінна быць абарона і бясьпека Крысьціны Ціманоўскай:
«Яе справа павінна быць старанна расьсьледаваная. Таксама варта разгледзець магчымыя кампэнсацыі за скасаваны ўдзел у спаборніцтвах на Гульнях. Мы дзякуем БФСС, МАК, японскім ўладам, UNHCR, а таксама міжнароднай супольнасьці за хуткае ўмяшаньне і падтрымку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёгкаатлетка Астапчук і дзюдаіст Шэршань выступілі ў падтрымку Крысьціны ЦіманоўскайМаксыміліян Кляйн, упаўнаважаны ў міжнароднай спартовай палітыцы, заявіў, што калі абвінавачваньні будуць даказаныя, МАК павінен тэрмінова разгледзець далейшыя санкцыі супраць уладаў Беларусі. У гэтым выпадку ідзецца таксама аб выключэньні беларускага рэжыму і адхіленьні беларускага НАК зь міжнароднай спартовай сыстэмы. Беларускія спартоўцы ў такім разе будуць стартаваць пад нэўтральным сьцягам і будуць абароненыя адпаведным чынам.
Прадстаўніwf МЗС ФРГ Марыя Адэбар у сувязі з інцыдэнтам зь Ціманоўскай заклікала Менск паважаць правы грамадзян.
«Мы заклікаем беларускія ўлады паважаць асноўныя правы грамадзян — такія, як свабода СМІ і думак», — сказала Адэбар журналістам у панядзелак. Паводле яе, гэта тычыцца «ўсіх грамадзян, у тым ліку спартоўцаў».
Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».
Спроба беларускіх спартовых чыноўнікаў сілай вывезьці Ціманоўскую зь Японіі ў Беларусь правалілася, Крысьціна раніцай 2 жніўня наведала польскую амбасаду ў Токіё, дзе ёй выдалі гуманітарную візу, паабяцаўшы спрыяць працягу кар’еры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крысьціна Ціманоўская атрымала польскую візу. Яе муж зьехаў ва Ўкраіну. Галоўнае