У М’янме абвешчана аб стварэньні ўраду пераходнага пэрыяду

Генэрал Мін Аун Хлайн

У М’янме абвешчана аб пачатку стварэньня ўраду пераходнага пэрыяду. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная адміністрацыйная рада краіны.

Пераходны ўрад узначаліць старшыня дзяржаўнай рады і лідэр вайсковай хунты генэрал Мін Аун Хлайн.

Пераходны ўрад ствараецца па аналёгіі з часовым урадам генэрала У Не Віна. Ён прыйшоў да ўлады ў 1958 годзе і ўзначальваў урад да усеагульных выбараў 1960 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У М’янме пачаўся працэс над Аўн Сан Су Чы

1 лютага генэралы ў М’янме зрынулі ўрад Аун Сан Су Чы. Кіраўніцтва хунты патлумачыла, што ўпэўненая перамога яе партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» на выбарах у лістападзе летась стала вынікам масавых фальсыфікацый.

Сілы бясьпекі жорстка задушылі масавыя пратэсты супраць вайсковага перавароту, забіўшы сотні пратэстуючых і правёўшы шматлікія арышты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У М’янме пачаўся працэс над Аўн Сан Су Чы

У канцы ліпеня вынікі выбараў былі адмененыя.

У чэрвені генэрал Мін Аун Хлайн наведаў міжнародную канфэрэнцыю ў Маскве. «Голас Амэрыкі» зьвязваў такія кантакты з імкненьнем Расеі разьвіваць сувязі з М’янмай, нягледзячы на міжнароднае асуджэньне.