Беларускі лёгкаатлет паўтарыў уласны нацыянальны рэкорд, узяўшы вышыню 2,37 мэтра.
Залатыя мэдалі дасталіся катарцу Мутазу Баршыму і італьянцу Джанмарка Тамбэры — яны таксама ўзялі аналягічную вышыню, але абышлі Максіма Недасекава паводле меншай колькасьці выкарыстаных спробаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Батутыст Іван Літвіновіч заваяваў першы залаты мэдаль Беларусі на Алімпіядзе ў ТокіёГэта другі мэдаль зборнай Беларусі ў алімпійскім Токіё. Напярэдадні ў скачках на батуце золата заваяваў Іван Літвіновіч.
Максім Недасекаў — падпісант ліста ў падтрымку рэжыму, пасьлядоўны староньнік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алімпійскія дысыдэнты. Як будуць ужывацца між сабой у Токіё беларускія спартоўцы-антаганісты