«Трымаць каня», «хадзіць да Сьвятланы» і «вастрыць лыжы». Турэмны слоўнік

За апошні год праз турмы прайшлі тысячы беларусаў. Свабода вырашыла зрабіць слоўнік, каб «першаходы» разумелі, дзе «тормоза», што такое «Сьвятлана» і навошта «трымаць каня».

Сабраць словы, якія цяпер выкарыстоўваюць, дапамаглі некалькі беларускіх вязьняў.

Камэра

  • «Хата» — камэра.
  • «Тормоза» — дзьверы ў турме, якія вязень са свайго боку ня можа адчыніць.
  • «Кормушка» — акенца ў дзьвярах, празь якое вязьням перадаюць ежу.
  • «Решка» — акно.
  • «Реснички» — жалюзі на вокнах.
  • «Шконка», «шканар» — нары, турэмны ложак.
  • «Пальма» — двух- або трохпавярховыя нары.
  • «Слоник» — стол.
  • «Параша» — зона прыбіральні.
  • «Светлана», «белый брат», «белый друг» — сам туалет у выглядзе белай чашы.
  • «Крыса» — кляп з пакета і сьмецьця, з прывязанай да яго вяроўкай, якім затыкаюць дзірку ў туалеце, каб менш сьмярдзела.
  • «Кешер» — торба з рэчамі.
  • «Улитка» — скручаны матрац з падушкай.
  • «Матрасовка» — пасьцельная бялізна.
  • «Шлёмка» — міска для ежы.
  • «Луна» — лямпачка, якая гарыць у камэры і ўдзень, і ўначы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як сядзяць у бэрлінскай і бабруйскай турмах. Параўноўваюць старшыня грамадзкай камісіі і былы палітвязень

За межамі камэры

  • «Продол» — калідор.
  • «Кича» — штрафны ізалятар (ШИЗО), карцэр.
  • «Прэс-хата» — камэра, дзе турэмнікі з дапамогай вязьняў, якія зь імі супрацоўнічаюць, ствараюць жорсткія, невыносныя ўмовы для пэўнага вязьня, ціснуць на яго, каб, прыкладам, атрымаць прызнальныя паказаньні.

Сьвежае фота з камэры ў ізалятары на Акрэсьціна. Фота даслалі праваабаронцам з цэнтру «Вясна»

Побыт

  • «Баланда» — 1) турэмная ежа, 2) чалавек, які гатуе ежу вязьням, 3) агулам гаспадарчы пэрсанал турмы.
  • «Кінуць косьці на шканар» — сесьці, легчы.
  • «Закилишевать чифирку» — заварыць моцную гарбату.
  • «Лупануть по соточке» — выпіць гарбаты.
  • «С чистой дырочкой» — пажаданьне пасьля душа ў жаночай калёніі.
  • «Кипяток» — размова.
  • «Салазки отскакивают» — вельмі зьдзівіўся, «сківіца ўпала».
  • «Клеить ухо» — падслухоўваць размову.
  • «От гимна до гимна» — сон з 22:00 да 6:00.

Турэмная ежа, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Сувязь

  • «Свиные плечи», «подогрев», «взгрев» — перадача з волі.
  • Вязьня «греют» — рэгулярна перадаюць перадачы.

Забароненыя сродкі сувязі

  • «Малява» — запіска, цыдулка зь іншай камэры або з волі.
  • «Кукла», «лялька» — пустая цыдулка або перадача, якую могуць перадаваць, каб праверыць, хто ў камэры «стукач».
  • «Панарама» — спосаб сувязі, калі перакрыкваюцца праз трубы каналізацыі.
  • «Конь» — вяровачка паміж камэрамі, якую кідаюць праз вокны і з дапамогай якой перадаюць «малявы».
  • «Конь с ногами» — чалавек, які перадае пасланьне.
  • «Причал» — адмысловая трубачка, скручаная з газэтаў, якой ловяць вяроўку з пасланьнем.
  • «Кидай на решку причал», «держи коня» — будзь гатовы прымаць перадачу з суседняй камэры.
  • «Кабура» — дзірка ў сьцяне, празь якую перадаюць «малявы». Прабіваецца за доўгі час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб яны сьмерці прасілі». Палітвязьняў адпраўляюць у адну з самых строгіх калёніяў у Беларусі

Правілы

  • «Воровской кодекс», «жить по понятиям», «АУЕ» («арестантский уклад един») — кодэкс правілаў крымінальнага асяродзьдзя: прыкладам, скідвацца на «общак», не сядзець каля «парашы».
  • «Общак», «котёл» — збор грошай, ежы, рэчаў, якімі могуць карыстацца ўсе вязьні. Ствараецца самімі вязьнямі, кожны аддае частку свайго.
  • «Тюрьма, тюрьма, дай кличку» — рытуал, калі «первоход» просіць даць яму турэмную мянушку.

Супрацоўнікі турмы

  • «Хозяйка» — начальнік турмы, СІЗА.
  • «Кум» — опэрупаўнаважаны, той, хто «распрацоўвае» вязьняў.
  • «Отрядник» — начальнік атраду.
  • «Продольный», «вертухай», «попкарь» (састарэлае) — міліцыянт, які дзяжурыць на калідоры.
  • «Баланда», «баландёр» — гаспадарчы супрацоўнік турмы.
  • «Шнырь» — прыбіральшчык.

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Турма ў Жодзіна, супрацоўнік турмы паставіў вязьняў у «ластаўку»

Вязьні

  • «Первоход» — трапіў у турму першы раз.
  • «Турыст» — прыехаў транзытам, прыкладам, падчас этапу з адной калёніі ў другую спыніўся на ноч.
  • «Петух», «п*дор», «опущенный», «обиженный», «низшая каста» — вязень з так званым «нізкім статусам», які ён можа атрымаць, калі робіць брудную працу, прыкладам, мые прыбіральню, або асуджаны па «сэксуальным» артыкуле, прыкладам, за згвалтаваньне. Цяпер гэта не канечне зьвязана з сэксуальным згвалтаваньнем самога вязьня. Адміністрацыя турмы прапануе называць такіх людзей «асуджаныя зь нізкім статусам».
  • «На кружке», «отсаженный» — чалавек, які мае праблемы ў турэмным асяродзьдзі, паводле арыштанцкіх паняцьцяў, але не «петух».
  • «Шнырь», «конь» — той, хто «шныряет», выконвае гаспадарчыя даручэньні супрацоўнікаў турмы.
  • «Стукач» — здраднік, расказвае супрацоўнікам турмы, што адбываецца ў камэры.
  • «Козёл», «активист», «красный», «сексот» (скарачэньне ад «секретный сотрудник») — супрацоўнічае з адміністрацыяй турмы.
  • «Мужик», «сидит ровно» — просты асуджаны, спакойна сядзіць, працуе, не парушае рэжым, не супрацоўнічае з адміністрацыяй, то бок «сядзіць роўна».
  • «Фраерок» — вязень, які жыве не «по понятиям».
  • «Босота», «босяки», «привет, босота!» — людзі, якія вельмі сур’ёзна ставяцца да правілаў крымінальнага асяродзьдзя, прытрымліваюцца «паняцьцяў».
  • 1) «Бродяга» — 2) «Вор» — 3) «Вор в законе» — так расьце статус вязьня, які жыве паводле «паняцьцяў». Мяркуецца, што цяпер у Беларусі няма «воров в законе», якія б былі для вязьняў аўтарытэтам большым, чым адміністрацыя турмы («чырвоныя»).
  • «Смотрящий за общаком» — той, хто адказвае за «общак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турма ў Літве: дом з кухняй і тэлевізарам, відэасувязь са сваякамі, школа і крама як бонус

Гвалт

  • «Мокруха» — забойства, «мокрушник» — забойца.
  • «Сесть на шишку» — апынуцца ў пасіўнай ролі пры палавым акце.
  • «Снахальничать бабушку», «ломануть лохматый сейф» — згвалціць кагосьці.
  • «Дать в бубен» — ударыць па галаве, пабіць.
  • «Получить по салазкам» — атрымаць у сківіцу, быць пабітым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карычневая шыльда на дзьвярах камэры, нашыўка на робе. Як за кратамі пазначаюць «палітычных»

Падзеі

  • «Заехать на дедову хату» — сесьці ў турму.
  • «Ходка» — адбываньне тэрміну; «первая ходка» — першы раз сеў у турму.
  • «Навострить лыжи» — пераехаць у іншую камэру, адправіцца па этапе ў іншую калёнію, іншае месца.
  • «Наруха» — парушэньне турэмных правілаў, спагнаньне за яго.
  • «Крестины» — камісія, дзе разглядаюць рапарты на парушэньне рэжыму.
  • «Шмон» — ператрус, праверка рэчаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алена Струвэ. Турма, мужчына і жанчына