Як адзначаецца ў судовым рашэньні, кампанія не змагла своечасова выканаць кантракт, падпісаны з адміністрацыяй Дзяржаўнай памежнай службай Украіны на рамонт вайсковай тэхнікі, паколькі Беларусь сарвала пастаўкі дызэльных рухавікоў.
Вядома, што прадстаўнікі навукова-вытворчай кампаніі «Техімпекс» у верасьні 2020 году зьвярталіся да Дзяржаўнай памежнай службы з просьбай падоўжыць тэрміны выкананьня замовы. Свой зварот яны матывавалі тым, што пастаўкі дызэльных рухавікоў зь Беларусі ўскладніліся «праз палітычныя праблемы, грамадзкія супрацьстаяньні і беспарадкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адбіваюцца на эканоміцы Украіны абмежаваньні, уведзеныя Беларусьсю?Дзяржаўная памежная служба прасіла суд пакараць прыватную вайсковую кампанію штрафам у памеры 1 903 500 грыўняў (больш за 180 тысяч даляраў у эквіваленце). Кампанія, у сваю чаргу, настойвала на зьмяншэньні памераў спагнаньня.
«У выпадку вялікіх штрафных санкцый кампанія ўвогуле можа спыніць сваю дзейнасьць, што ва ўмовах ваеннага канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласьцях можа супярэчыць дзяржаўным інтарэсам», — патлумачылі ейныя прадстаўнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія горкі беларуска-ўкраінскай палітыкі. Як пагаршаліся стасункі Менску і КіеваУ выніку суд у дзесяць разоў зьнізіў штраф, але абавязаў кампанію кампэнсаваць усе судовыя выдаткі.
Навукова-вытворчая кампанія «Техімпекс» заснаваная ў 2003 годзе і зьяўляецца адной з самых вялікіх ва Ўкраіне прыватных вайсковых кампаній, якія займаюцца вытворчасьцю вайсковай тэхнікі, а таксама яе рамонтам, мадэрнізацыяй і ўтылізацыяй.
- Ні ў судовым рашэньні, ні на сайце кампаніі «Техімпекс» няма інфарамцыі, якое менавіта прадпрыемства Беларусі ня выкананла свае кантрактныя абавязаньні. Свабода зьвярнулася да ўкраінскай кампаніі па тлумачэньне.
- У Беларусі вытворцам такіх рухавікоў зьяўляецца Менскі маторны завод.