Сёньня Дзьмітры Строцаў — госьць нашай праграмы.
— Яшчэ раз віншуем, шаноўны спадар Зьміцер, зь незвычайным уганараваньнем — «Парушальнік спакою». Распавядзіце, калі ласка, коратка пра саму прэмію і працэдуру вылучэньня кандыдатаў на яе.
— Дзякуй за віншаваньне! Для мяне вялікі гонар атрымаць прэмію імя Гаўла. Але мушу вас расчараваць — пра саму прэмію і яе працэдуры я ведаю ня болей за любога, хто зойдзе на сайт Бібліятэчнага Фонду Вацлава Гаўла і прачытае разьмешчаную там інфармацыю. Месяцаў пяць таму да мяне адтуль зьвярнуліся праз сацыяльныя сеткі і паведамілі, што я намінаваны на прэмію, папрасілі даслаць вершы ў перакладах па-ангельску. Пазьней прыйшла вестка, што я патрапіў у кароткі сьпіс разам з Алегам Сянцовым і яшчэ некалькімі літаратарамі-дысыдэнтамі з усяго сьвету. Я падумаў тады, што гэта ўжо дастатковая ацэнка маёй творчасьці і ўкладу ў дэмакратычны рух. І ўрэшце даведаўся, што стаў ляўрэатам гэтай прэстыжнай прэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрый Строцаў стаў ляўрэатам чэскай прэміі Вацлава Гаўла «Парушальнік спакою» за 2021 году— За месяц пасьля навіны напэўна эмоцыі ўжо ўлягліся і вы можаце спакойна разважаць над тым, чым для вас асабіста стала гэтая прэмія.
— Да гэтага часу я маю толькі інфармацыю пра маё ляўрэацтва, вельмі бурную і добразычлівую рэакцыю сяброў і літаратурнай грамады на самую навіну. Праз ковідныя абмежаваньні, верагодна, адмяняецца ці пераносіцца на няпэўны тэрмін цырымонія ўзнагароджаньня, якая звычайна адбываецца ў Нью-Ёрку. Зразумела, што дадалася трывога маіх блізкіх праз тое, што прэмія прыцягвае да мяне дадатковую ўвагу беларускіх уладаў. Мне ж асабіста хацелася б, каб гэты знак прызнаньня адкрыў большыя магчымасьці для сьведчаньняў сьвету пра Беларусь, але, магчыма, гэта яшчэ наперадзе.
— Скажыце, калі ласка, што зьмянілася ў вашым жыцьці і творчасьці пасьля атрыманьня гэтае ўзнагароды?
— Як я ўжо сказаў, павялічылася трывога за мяне маіх блізкіх і сяброў і пачасьціліся заклікі зьехаць з краіны. Ёсьць ускосныя зьвесткі, што ўвага ўладаў да мяне сапраўды павялічылася. У прыватнасьці я даведаўся, што беларускім бібліятэкам забаронена купляць мае кнігі для сваіх фондаў. Што ж датычна самой творчасьці, то яна па-ранейшаму ўпартая, свавольная і выбірае варыянт ніяк не рэагаваць на зьнешнія стымулятары. Ёсьць запрашэньні на эўрапейскія фэстывалі, куды хацелася б даехаць, калі атрымаецца пераадолець бар’еры, якія ўсё павялічваюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускім паэтам Ганьне Комар і Дзьмітрыю Строцаву ўручылі нарвэскую прэмію «За свабоду слова»— Час пасьля таго, як вы сталі «Парушальнікам спакою», непазнавальна зьмяніў літаратурны ляндшафт Беларусі. Зьнішчаныя творчыя арганізацыі, да якіх вы належыце, магчымасьці публікацый зьведзеныя да сацыяльных сетак і інтэрнэт-выданьняў. Як гэта адбілася на вашай асабістай творчай свабодзе?
— Як ні дзіўна, на маёй творчай свабодзе ўсе названыя катастрафічныя перамены пакуль не адбіліся. Сурʼёзныя абмежаваньні маёй прысутнасьці ў беларускім культурным полі пачаліся яшчэ ў канцы 1990-х. і за дваццаць гадоў я неяк адаптаваўся. Мяне не запрашаюць на тэлебачаньне і радыё, не друкуюць у часопісах і газэтах, беларускія выдавецтвы не імкнуцца выдаваць мае кнігі. Я даўно навучыўся рэалізоўвацца ў сацыяльных сетках і пасільным самвыдаце. На сёньняшні дзень у мяне шаснаццаць паэтычных кніг. За сорак гадоў толькі чатыры зь іх выйшлі ў афіцыйных беларускіх выдавецтвах, астатнія — за мяжой.
— Ваш паэтычны рэпартаж «Беларусь перакуленая» пра падзеі ў краіне са жніўня мінулага году перакладзены на 15 моваў сьвету. Ці гэты жанр усё яшчэ актуальны для вас? Ці, магчыма, цяпер, калі пратэстны рух загнаны ў глыбокае падпольле, вы знайшлі новыя формы паэтычнага асэнсаваньня народнага супраціву ў Беларусі?
— Паэтычны рэпартаж я пачаў асвойваць яшчэ ў сярэдзіне 2000-х, асабліва пасьля драматычных падзеяў 2006 году, калі раптам усьвядоміў, што ў мяне няма мовы, каб сьведчыць пра рэальнасьць, у якой жыву. Патрэбная іншая хуткасьць, літаральна кінэматаграфічны мантаж, імгненная зьмена плянаў. Вершы-рэпартажы зьявіліся ў кнізе «Газета» (2012), амаль цалкам склалі «Шаг» (2015). Іншая рэч, што бальшыня маіх верных чытачоў гэты новы накірунак увогуле не ўспрымала як паэзію. І вось у 2020-м здарылася нечаканае — я працягваў пісаць паэтычныя рэпартажы і яны раптам трапілі ў шырокі грамадзкі рэзананс і іх пачулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэта асудзілі на 13 сутак за тое, што паказваў «вікторыю»Цяпер я пішу радзей, але не таму, што задыхаюся ў падпольлі. Творчасьць — хвалевы працэс. Пасьля інтэнсіўнай працы, якая цягнулася некалькі месяцаў, трэба даць сабе адпачынак. Увесь чэрвень я цяжка хварэў на ковід. Доктарка апісала мой стан як зьнясілены. Трэба проста набірацца сілаў. І гэта тычыцца ня толькі мяне, але і грамадзтва ў цэлым.
Таксама, адказваючы на гэтае пытаньне, я павінен сказаць, што для мяне галоўнай падзеяй другой паловы 2020 году зьяўляецца не пратэст, а нараджэньне новай этычнай салідарнасьці ўсяго беларускага грамадзтва. І менавіта пра навізну і прыгажосьць гэта фэномэну хочацца сьведчыць з усіх сіл.
— Якую мадэль грамадзкіх паводзін вы лічыце найбольш адпаведнай для беларускіх творцаў тут і цяпер?
— Мне здаецца, можна менш пісаць і выдаваць кніг, здымаць фільмаў, ставіць спэктакляў і запісваць альбомаў, але ніяк нельга зьмяншаць стасункі. Трэба ўтрымаць тую інтэнсіўнасьць зносінаў — усіх з усімі, якую грамадзтва дасягнула ў другой палове 2020-га. Размаўляць з суседзямі ля падʼезда, хадзіць адзін да аднаго ў госьці, пісаць лісты, разам падарожнічаць — рабіць разам усё, што заўгодна. І ў гэтым творчыя людзі могуць і павінны паказаць прыклад — тут і цяпер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Строцаў: «Як паэт я аказаўся гатовы»Дзьмітры Строцаў. З апошнiх вершаў
*
Даше Чульцовой и Кате Андреевой
как
на проспект Тарайковского
поскорее пройти
спрашиваю
у женщины в белом
ты
берешь меня за руку
по бульварам и дворикам
наш пеший
маршрут
ленты
на стволах и ветках
помогают не сбиться
с пути
платьице
красное в белом окне
не один уже месяц
сохнет и сохнет
помогает
в пути
нет
не Пищаловский замок
не желтый икающий дом
Парусникова
не литое и каменное вранье
на победных раздольях
тихая
главная площадь страны
Площадь Перемен
приглашает
склонить наши головы
видишь
глаза дорогие Романа
помогают не сбиться
с пути
18.02.2021
*
Павлу Северинцу
матушка Церковь
слышишь меня
я
на бетонном полу
в темнице
слышу тебя
как в первые дни
когда
в теле
зашевелился ребенок
матушка Церковь
согреешь меня
мне так
жутко
за казенной решеткой
в нежность мою
запеленаю тебя
мой
выскобленный
ребенок
матушка Церковь
накормишь меня
твоего
ребенка
покидают
силы
я напою тебя
медом и молоком
дам
причастие
живого Бога
23.04.2021
*
я держусь за ветки сада
за ресницы винограда
где мутная ощупью ищет волна
и волоком за ноги тащит меня
где больше ни ночи, ни дня
и сволочи-очи без дна
только саду-изумруду
я скажу, что верен чуду
поклянусь, что счастлив буду
08.07.2021