«Гэтая сустрэча да апошняга моманту трымалася ў сакрэце. Ціханоўскую віталі ў Белым доме як нацыянальнага лідэра, з пратаколам і цырыманіяламі. Ад гатэлю Willard, дзе звычайна спыняюцца прэзыдэнты (тут сёньня таксама спыніўся прэм’ер Іраку) Ціханоўскую суправаджалі супрацоўнікі службы дыпляматычнай бясьпекі», — піша Франак Вячорка ў Фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з Джо БайдэнамНа ўваходзе ў Белы дом зрабілі тэст на ковід. Ціханоўская спачатку сустрэлася з прадстаўніком Рады па нацыянальнай бясьпецы, потым яе правялі ў заходняе крыло Белага дому, дзе працуе прэзыдэнт Джо Байдэн і дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпецы Джэк Салівэн. Сустрэча адбылася у пакоі Рузвэльта, які месьціцца каля Авальнага кабінэту. У гэтым пакоі адбываліся многія гістарычныя сустрэчы і падзеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта была ініцыятыва прэзыдэнта Байдэна. Мы прыехалі не па фатаздымкі». Інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай«Ініцыятыва сустрэчы належыць Беламу дому і, кажуць, самому Байдэну, — паведамляе Вячорка. — Ціханоўская распавяла пра апошнія падзеі ў Беларусі, эскаляцыю рэпрэсіяў і стратэгію дэмакратычных сілаў. Ціханоўская падкрэсьліла неабходнасьць ціску на рэжым і дапамогі грамадзянскай супольнасьці. Сама Ціханоўская лічыць сустрэчу вельмі цёплай і сяброўскай».