З гэтага вынікае, што ім выставілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня групай асобаў), піша «Наша Ніва» ў сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хворы на дыябэт журналіст Андрэй Скурко — у СІЗА. Што вядома пра яго здароўе?Сэнс прэтэнзіяў палягае ў тым, што за камунальныя паслугі для памяшканьня плацілі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было — для юрыдычных. Сьледчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнэрга» была нанесена шкода — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не зьвярталася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Андрэй Скурко трапіў у мэдчастку СІЗАНашаніўцы прызнаныя палітвязьнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманьні зьбіты, у Сьледчым камітэце яму выклікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябэт, у СІЗА ён адразу трапіў у мэдычную частку — выявіліся праблемы зь лёгкімі.