У Токіё, дзе праходзяць летнія Алімпійскія гульні, выяўлена 2848 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. Гэта перавысіла папярэдні штодзённы рэкорд у больш як 2,5 тысячы новых хворых, зафіксаваны ў студзені сёлета.
Усяго ад пачатку пандэміі ў Токіё было выяўлена больш за 200 000 выпадкаў заражэньня COVID-19.
У горадзе дзейнічае надзвычайнае становішча.
Падчас пандэміі ў Японіі было пацьверджана 870 тысяч выпадкаў заражэньня COVID-19, памерлі больш за 15 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Алімпійскай вёсцы ў Токіё ўпершыню выявілі COVID-19 у спартоўцаў- Алімпійскія гульні ў Токіё праходзяць з 23 ліпеня па 8 жніўня.
- Напярэдадні арганізатары абвясьцілі, што 153 чалавекі, зь ліку акрэдытаваных на Алімпійскія гульні ў Токіё, атрымалі станоўчы тэст на COVID-19. Сярод хворых — 19 спартоўцаў.
- Паводле розных апытаньняў, у Японіі ад 50 да 80% апытаных выказаліся за адмену Алімпійскіх гульняў-2020, перанесеных на 2021 год праз пандэмію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заўзеем за нашых! Беларускія «спартоўцы пратэсту» на Алімпіядзе ў Токіё (РАСКЛАД)