Як адзначае Tut.by у першым паўгодзьдзі 2020-га фактычна беспрацоўнымі былі 206,8 тысяч беларусаў. Дадзеныя разьлічаныя паводле выбарнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак згодна з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі вырасла колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўныхАфіцыйна зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі прыкметна ніжэйшае. На 1 ліпеня на ўліку ў цэнтрах занятасьці беспрацоўнымі былі 7,9 тысяч чалавек. Больш за ўсё афіцыйна непрацаўладкаваных у Берасьцейскай вобласьці (1 500), найменш — у Менску (739). Гэта дадзеныя Міністэрства працы і камітэтаў занятасьцi i сацыяльнай абароне.
Гэта значыць фактычна беспрацоўных прыкладна ў 25 разоў больш, чым афіцыйных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Менску расказалі, як выконваюць загад Лукашэнкі «паставіць на ўлік усіх дармаедаў»Сярод прычынаў, па якіх беларусы не рэгіструюцца ў цэнтрах занятасьці, экспэрты называюць нізкі памер дапамогі. Напрыклад, у Менску ён складаў у чэрвені 29 рублёў. У Мінпрацы неаднаразова анансавалі пляны на павышэньне выплатаў, аднак да гэтага часу нічога ня зроблена.
Большасьць беспрацоўных шукаюць працу самастойна. Толькі 20% зьвярталіся ў службу занятасьці і агульнарэспубліканскі банк вакансій.