Пра гэта паведаміла тэлебачаньню hromadske прэс-сакратарка Краўчука Аксана Сібірцава. «Вельмі павольная дынаміка паляпшэньня», — сказала яна.
Паводле яе, стан здароўя першага прэзыдэнта пасьля апэрацыі не палепшыўся, яго падключылі да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
У канцы чэрвеня стала вядома, што Краўчук перанёс апэрацыю на сэрцы. Тады яго здароўе не камэнтавалі. Сам Краўчук прасіў тады не камэнтаваць гэта, акрамя як толькі паведаміць сам факт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Леаніду Краўчуку зрабілі апэрацыю на сэрцы87-гадовы Леанід Краўчук у 1991–1994 гадах быў першым прэзыдэнтам незалежнай Украіны, ён адзін з падпісантаў (разам з Барысам Ельцыным і Станіславам Шушкевічам) Белавескіх пагадненьняў аб дэнансацыі Саюзнай дамовы.
Зь ліпеня 2020 году Леанід Краўчук — старшыня Кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За 26 гадоў пры ўладзе чалавечага ў Лукашэнку фактычна не засталося», — Леанід Краўчук