Як паведамляе «Украінская праўда», сам Краўчук прасіў не камэнтаваць гэта, акрамя як толькі паведаміць сам факт.
87-гадовы Леанід Краўчук у 1991-1994 быў першым прэзыдэнтам незалежнай Украіны, ён адзін з падпісантаў (разам з Барысам Ельцыным і Станіславам Шушкевічам) Белавескіх пагадненьняў аб дэнансацыі Саюзнай дамовы.
Зь ліпеня 2020 Леанід Краўчук — старшыня Кантрактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
- Цягам амаль 27 гадоў праўленьня Аляксандра Лукашэнкі ў сродках масавай інфармацыі ніколі не зьяўлялася афіцыйнай інфармацыі пра стан ягонага здароў’я. Адзінае выключэньне — словы самога Лукашэнкі летам 2020, што ён перахварэў на каранавірус.