Вайскоўцы занялі будынак ураду Тунісу

Супрацьстаяньне паліцыі і дэманстрантаў, Туніс, 25 ліпеня 2021 г.

Войска заняло будынак ураду Тунісу, які прэзыдэнт Каіс Саід адправіў у адстаўку

Вайскоўцы не пускаюць у будынак супрацоўнікаў ураду.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Тэлеканал «Аль-Джазіра» паведамляе, што вайскоўцы ўзялі штурмам бюро каналу ў горадзе Туніс.

Туніскі лідэр Каіс Саід адправіў у адстаўку прэм’ера Машышы і пазбавіў імунітэту дэпутатаў парлямэнту. Сьпікер парлямэнту ў адказ заявіў пра «пераварот» і заклікаў жыхароў Тунісу да пратэстаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Тунісу абвясьціў аб прыпыненьні працы парлямэнту на 30 дзён

Туніскі лідэр заявіў у нядзелю, 25 ліпеня, што з дэпутатаў аднапалатнага парлямэнту зьняты імунітэт, і прыгразіў у выпадку супраціву залучыць узброеныя сілы.

Reuters адзначае, што цяперашні палітычны крызіс — найвастрэйшы з 2011 году, калі ў Тунісе адбылася антыаўтарытарная рэвалюцыя, зь якой пачалася «арабская вясна».