На нарадзе з кіраўніцтвам Савету міністраў 22 ліпеня Аляксандар Лукашэнка закрануў пытаньне грамадзянскай супольнасьці.
«І ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і мы атрымалі пад дзьве тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?», — задаўся ён пытаньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заявы Лукашэнкі пра «зачыстку» ўлады ліквідуюць дзясяткі беларускіх НДА. СЬПІСТолькі калі ва ўладзе азірнуліся і зразумелі, што гэта «шкода для дзяржавы», вымушаныя былі дзейнічаць апэратыўна, дадаў Лукашэнка.
«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо працуюць тысячы нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — канстатаваў ён.
Адразу ж пасьля гэтага сілавікі выправіліся зь ператрусамі ў недзяржаўныя офісы, а Міністэрства юстыцыі пачало татальную «зачыстку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ўлады зьнішчаюць грамадзянскую супольнасьць?Як адзначаюць у праваабарончым цэнтры «Вясна», сьпіс зьліквідаваных арганізацыяў папярэдні, ён штораз дапаўняецца.
12 траўня суд у Горадні закрыў культурную пляцоўку «Цэнтар гарадзкога жыцьця», гэта было адно зь першых падобныхрашэньняў.
На гэты момант вядома пра наступныя ліквідацыі, некаторыя акурат у працэсе — як Беларуская асацыяцыя журналістаў ці Беларускі ПЭН-Цэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта робіцца дзеля пэўнай палітычнай кампані». Паўлюк Быкоўскі пра зачыстку НДА- 1. Цэнтар прававой трансфармацыі
- 2. Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацый
- 3. Цэнтар Human Constanta
- 4. Цэнтар экалягічных рашэньняў
- 5. Цэнтар разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
- 6. Мэдыяплятформа «Имена»
- 7. Youth Labor Rights
- 8. European Youth Parliament
- 9. Press Club Belarus
- 10. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтар ІніцыАрт
- 11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
- 12. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
- 13. Офіс па правах людзей з інваліднасьцю
- 14. Цэнтар дасьледаваньняў і прагнозаў разьвіцьця «Эўрапейскі дыяляг» (дырэктар Анатоль Лябедзька)
- 15. Офіс прасоўваньня ініцыятываў
- 16. Прастора «Арт Сядзіба»
- 17. Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ
- 18. Цэнтар урбаністычных праектаў і ініцыятываў «Прастора»
- 19. Майстэрня сацыяльнага кіно
- 20. «Мова Нанова»
- 21. Бізнэс-школа ІПМ
- 22. Установа «Гарадзкое разьвіцьцё»,
- 23. «Тэрыторыя правоў»
- 24. Кансультатыўна-асьветніцкая ўстанова «Экаасяродзьдзе»
- 25. Асьветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»
- 26. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Амарока»
- 27. Рэгіянальны цэнтар экспэртызы «Экадэмія»
- 28. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Садзейнічаньне культурнаму разьвіцьцю гарадоў»
- 29. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Крэсы»
- 30. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Агульная Будучыня»
- 31. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Пэнсійны выпадак»
- 32. Цэнтар сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да посьпеху»
- 33. Прыватная інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Ноктуам»
- 34. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Веданта вада»
- 35. «Магілёўскі моладзевы цэнтар»
- 36. Сацыяльна-асьветніцкая ўстанова «Уновіс-ФОРУМ»
- 37. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
- 38. Праваабаронча-асьветніцкая ўстанова «Ваколіца»
- 39. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Лідэр новай эпохі»
- 40. Цэнтар аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
- 41. Культурна-асьветнiцкая ўстанова «АСЕТ»
- 42. Цэнтар стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў
- 43. Цэнтар эўрапейскіх дасьледаваньняў
- 44. Асацыяцыя НКА ў барацьбе са СНІД «Белсеть антыСНІД»
- 45. Цэнтар разьвіцьця сельскіх ініцыятываў
- 46. Цэнтар разьвіцьця правадэйраў дадатковай адукацыі
- 47. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асьветы
- 48. Дасьледчы цэнтар Інстытуту прыватызацыі і асьветы
- 49. Цэнтар адпачынку і разьвіцьця «Партал»
- 50. Установа «Рэгіянальнае Бюро Разьвіцьця»
- 51. Установа «Дзедзіч»
- 52. Установа «За свой горад»
- 53. Тэатар «Крылы халопа»
- 54. «Грунт будучыні»
- 55. Агенцтва практычнай дапамогі
- 56. Цэнтар дапамогі сем’ям і дзецям.
- 57. «Цэнтар гарадзкога жыцьця», Горадня.
Геаграфія зьліквідаваных грамадзкіх арганізацыяў ахоплівае практычна ўсю Беларусь, хоць асноўная маса дзейнасьці аб’ектыўна сканцэнтраваная ў Менску.