Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
У траўні апазыцыя зьмяніла стратэгію і заявіла пра гатоўнасьць вярнуцца да перамоваў аб урэгуляваньні палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле.
Пры Мадуру, які прыйшоў да ўлады ў 2013 годзе, у некалі квітучай Вэнэсуэле адбыўся эканамічны каляпс.
Апанэнты ўнутры краіны, а таксама ЗША і ЭЗ вінавацяць Мадуру ў карупцыі, парушэньнях правоў чалавека і фальсыфікацыі яго перавыбраньня ў 2018 годзе. Ён адкідае гэтыя абвінавачаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вэнэсуэле з прычыны гіпэрінфляцыі ўвядуць банкноты 1 мільён балівараўУ чэрвені кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў ЗША, Эўразьвязу і Канады заявілі пра гатоўнасьць перагледзець санкцыі супраць ураду Мадуры, калі дыялёг з апазыцыяй прывядзе да значнага прагрэсу ў пытаньні аб правядзеньні свабодных і сумленных выбараў.
«Магу сказаць вам, што мы гатовыя адправіцца ў Мэксыку, — заявіў Мадура ў інтэрвію дзяржаўнай тэлекампаніі Telesur. — Мы пачалі абмяркоўваць цяжкі, складаны парадак дня».
Вэнэсуэльская апазыцыя на чале з Хуанам Гуайдо вінаваціла Мадуру ў выкарыстаньні папярэдніх раўндаў перамоваў, каб выйграць час у варунках дыпляматычнага і санкцыйнага ціску ЗША і іншых краінаў. Вашынгтон і некалькі іншых заходніх дэмакратыяў прызналі Гуайдо законным лідэрам краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мадура заявіў, што гатовы пачаць перамовы з вэнэсуэльскай апазыцыяйАпазыцыйныя групы заявілі, што гатовыя весьці перамовы з урадам Мадуры аб умовах прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.
Мадура ў сваю чаргу заявіў, што хоча, каб удзельнікі перамоваў сфакусаваліся на скасаваньні амэрыканскіх санкцыяў, накіраваных супраць фінансавага і нафтавага сэктараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вэнэсуэле супраць рэжыму паўсталі банды, якія Чавэс і Мадура фінансавалі для барацьбы з апазыцыяйЁн дадаў, што ў перамовах возьме ўдзел «уся апазыцыя», маючы на ўвазе апазыцыйных палітыкаў, якія не прыслухаліся да закліку Гуайдо байкатаваць парлямэнцкія выбары 2020 году, на якіх лёгка атрымала перамогу Адзіная сацыялістычная партыя Вэнэсуэлы на чале з Мадурам.