Нараджэнец Маладэчна Дзьмітры Асанаў правёў першы бой на Алімпійскіх гульнях у Японіі.
На стадыі 1/16 фіналу ў вагавай катэгорыі да 63 кг Дзьмітры Асанаў з сухім лікам 5:0 перамог прадстаўніка Ярданіі Абалу Аль-Касбэха.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заўзеем за нашых! Беларускія «спартоўцы пратэсту» на Алімпіядзе ў Токіё (РАСКЛАД)Баі 1/8 фіналу пройдуць 31 ліпеня.
Дзьмітры Асанаў — адзіны сярод беларускіх баксэраў, хто асудзіў фальсыфікацыю леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і наступны гвалт сілавікоў, запатрабаваўшы адстаўкі Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская падпісантка ліста за сумленныя выбары спынілася побач з алімпійскім п'едэсталам