Як паведамляе БАЖ, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь завёў грамадзянскую справу паводле пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Папярэдняе судовае паседжаньне прызначана на 11.00 11 жніўня ў будынку Вярхоўнага суду (г. Менск, вул. Арлоўская, 76, 1 падʼезд).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка налічыў 185 «дэструктыўных» няўрадавых арганізацыяў. 61 зь іх ужо зьліквідаваліКіраўніцтва БАЖ заявіла, што катэгарычна ня згоднае з агучанымі прэтэнзіямі і аспрэчыць папярэджаньне ў судовым парадку. У папярэджаньні, сярод іншага, гаворыцца, што кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў не дало на праверку неабходныя дакумэнты, з чаго паўсталі пытаньні адносна дзейнасьці арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мін'юст вынес папярэджаньне БАЖ і патрабуе дакумэнтаў. А яны ў апячатаным офісеУ адказ БАЖ нагадвае, што 14 ліпеня менскі офіс быў разгромлены і апячатаны супрацоўнікамі МУС — паўторна ў гэтым годзе. У кіраўніцтва няма доступу да статутных дакумэнтаў, пячаткі і дамоваў арэнды, згаданых у папярэджаньні. Нават невядома, якія рэчы вывезеныя. 15 ліпеня асацыяцыя атрымала ад Міністэрства юстыцыі копію загаду аб вынясеньні пісьмовага папярэджаньня. Падставай для яго Мін'юст назваў тое, што рэгіянальныя аддзяленьні БАЖ у Гомлі і Маладэчне нібыта ажыцьцяўляюць дзейнасьць безь юрыдычных адрасоў, хоць гэта ня так, сьцьвярджаюць у БАЖ. Непрадстаўленьне ўсіх запытаных дакумэнтаў і адсутнасьць юрыдычных адрасоў рэгіянальных філіялаў Міністэрства юстыцыі палічыла парушэньнем заканадаўства і Статуту БАЖ.
Першы ператрус у офісе БАЖ прайшоў 16 лютага. Пасьля гэтага прадстаўнікоў арганізацыі некалькі разоў выклікалі ў Сьледчы камітэт для допытаў, офіс быў апячатаны цягам месяца.
21 чэрвеня стала вядома, што дзейнасьць БАЖ і іншых НДА правярае Міністэрства юстыцыі. У кароткія тэрміны Беларуская асацыяцыя журналістаў падала ў Мін'юст вялікі пералік запытаных дакумэнтаў, за выключэньнем матэрыялаў, канфіскаваных з офіса БАЖ яшчэ падчас вобшуку, праведзенага сілавікамі 16 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мін’юст хоча ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаўУ сукупнасьці ўсе гэтыя падзеі можна расцэньваць як мэтанакіраваны рэпрэсіўны перасьлед і стварэньне ўмоваў, якія перашкаджаюць дзейнасьці, гаворыцца ў заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў.