«Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе — індывідуальныя прадпрымальнікі, — абурыўся Лукашэнка. — Таму трэба тут навесьці парадак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Губляюць продажы. Што з ІП, якім хочуць падвысіць падаткіЯк нагадвае Tut.by, на пачатку гэтага году стала вядома, што для ІП могуць увесьці істотныя зьмены, якія тычацца, сярод іншага, адзінага падатку, спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня, унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і іншага. Разглядалася магчымасьць павышэньня падаткаў у некаторых выпадках да 16%.
Ці зьвязана цяперашняя заява менавіта з тымі плянамі, невядома. Ва ўсякім разе, Лукашэнка загадаў урэгуляваць базавыя формы прадпрымальніцтва і самазанятасьці.
«У нас народу столькі няма, а хутка будзе 12 мільёнаў індывідуальных прадпрымальнікаў. Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе — індывідуальныя прадпрымальнікі. Ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў. Таму тут трэба навесьці парадак», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьбярыце народ і пачуеце ўсю праўду». ІП патрабуюць ад ураду скасаваць дыскрымінацыйную «валютную» пастановуПаводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на 1 чэрвеня 2021 году ў Беларусі налічвалася 274 323 індывідуальныя прадпрымальнікі. У 40 зь лішкам разоў меней, чым налічыў Лукашэнка.