Міжнародная арганізацыя Amnesty International просіць дапамагчы вызваліць вясноўцаў — зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча і ягонай жонкі Ніны.
Праваабаронцаў затрымалі 14 ліпеня падчас скаардынаванай атакі на беларускую грамадзянскую супольнасьць. Amnesty International просіць неабыякавых дапамагчы вызваліць вясноўцаў.
Дзеля гэтага трэба:
- спампаваць, раздрукаваць, падпісаць і адправіць зварот з патрабаваньнямі Amnesty па звычайнай пошце;
- або скапіяваць тэкст звароту і адправіць па электроннай пошце.
«Гэтыя рэйды і адвольныя затрыманьні — чарговы прыклад рэпрэсій супраць праваабаронцаў, арганізацый грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, якія працягваюцца пасьля абвяшчэньня вельмі спрэчных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, калі тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы падчас большай часткі мірных пратэстаў» — гаворыцца сярод іншага ў звароце.
Зварот з патрабаваньнямі вызваліць супрацоўнікаў «Вясны» прапануюць даслаць на імя генэральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.
Усе затрыманыя прызнаныя палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нагнятаньне страху і банальная помста». Праваабаронцы камэнтуюць рэпрэсіі апошніх дзён ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальную справу праваабаронцы Леаніда Судаленкі перадалі ў суд. У ёй 77 тамоў і 300 сьведак