Віталь Шышлоў быў асуджаны да шасьці гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, гвалт і пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі; Сяргей Дзяцук да трох гадоў пазбаўленьня волі за пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі; Алег Краўцоў да трох гадоў пазбаўленьня за спробу арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і падбухторваньне да наўмыснага пашкоджаньня шляхоў зносін, сродкаў сыгналізацыі і іншага транспартнага абсталяваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэя Дынько вызвалілі, Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч застаюцца пад вартайЗь ліку палітвязьняў быў выведзены галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, які быў вызвалены сёньня пад абавязаньне зьявіцца. Ён праходзіць у справе паводле артыкулу аб прычыненьні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» на дзень 21 ліпеня ў Беларусі налічваецца 579 палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд і выракі 21 ліпеня: 6 гадоў калёніі за камень у бок транспарту МУС