На мосьце празь Нёман, адкрыць які зьбіраўся быў Лукашэнка, але лівень разбурыў адхоны, правялі малебен. За некалькі гадзін да адкрыцьця на Горадню абрынулася залева, каля моста абваліўся грунт — другі раз за два тыдні, і адкрыцьцё зноў адклалі.
Сёньня там прадстаўнікі праваслаўнай царквы правялі хросны ход і адслужылі малебен. Таксама па мосьце пранесьлі абраз Маці Божай Жыровіцкай, перадае тэлеканал «Гродна плюс».
На адкрыцьцё новага моста 17 ліпеня чакалі Аляксандра Лукашэнку, меліся зладзіць вялікае шоў проста на мосьце. За некалькі гадзін да імпрэзы залева змыла частку адкосаў і мацаваньняў, адкрыцьцё перанесьлі мінімум на два тыдні. 4 ліпеня сытуацыя была аналягічная. Пасьля моцнага дажджу частка новай дарогі ля Нёмана абрынулася ўніз. Старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік тады тлумачыў здарэньне тым, што дарога новая і яшчэ не ўмацаваная травой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў Горадні двойчы размыла мост, на адкрыцьцё якога чакалі Лукашэнку? ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні пасьля дажджу абрынулася новая дарога, Каранік патлумачыў чаму