Пра сваю акцыю ў інтэрвію Zerkalo.io расказаў сам Юры Васкрасенскі. У лістах ён заклікае палітвязьняў прасіць памілаваньня ў Лукашэнкі, пасьля чаго людзей нібыта могуць вызваліць, або і не — гарантый ніхто не дае.
Чуткі пра вызваленьне палітвязьняў хадзілі і раней — сам кіраўнік КСДС Юры Васкрасенскі казаў, што ўсіх, хто напіша прашэньне, адпусьцяць у гонар сьвята 3 ліпеня. Нават фігуравала лічба 400 кандыдатаў на памілаваньне. Але амністыі на 3 ліпеня не было.
На сёньня палітвязьнямі ў краіне прызнаныя 570 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белсат»: палітвязьням прыходзяць лісты ад Васкрасенскага з заклікам пісаць прашэньні аб памілаваньні«На мінулым тыдні мы накіравалі больш за 600 лістоў усім, хто ўключаны ў „сьпіс КСДС“, з мэтай максымальна паспрыяць іх вызваленьню, — патлумачыў Васкрасенскі ў камэнтары Tut.by. — Нагадаю, мы заклікалі амніставаць згаданых грамадзян на ўсіх пляцоўках і высокіх трыбунах.
Аднак пазыцыя сілавога блёку заключаецца ў неабходнасьці раскаяньня з боку абвінавачаных. Без такога ўсьведамленьня ўлада не гатовая ісьці на саступкі, асабліва ва ўмовах беспрэцэдэнтнага зьнешняга ціску. У сувязі з гэтым мы вырашылі перабудаваць тактыку і прапанаваць напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Сьпіс перададзім у адміністрацыю са сваім хадайніцтвам».
Журналісты Zerkalo.io пацікавіліся, калі менавіта можна чакаць такога памілаваньня ці амністыі? І чаму падаваць прашэньні трэба да 31 жніўня?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеная журналістка «Белсату» Дар’я Чульцова зьвяртацца па памілаваньне ня будзе«Цяпер вядзецца гаворка менавіта аб памілаваньні, амністыя на дадзеным этапе немэтазгодная. У сувязі з уведзеным новым сьвятам 17 верасьня — Днём народнага адзінства — лічым неабходным пайсьці насустрач тым, хто гатовы ісьці насустрач сам. З намі ўжо зьвязаліся прадстаўнікі 14 асуджаных, аднак мы чакаем, што гэтая колькасьць павялічыцца, бо лісты толькі пачалі даходзіць да адрасатаў. Мы не даём ніякіх гарантый, але зробім усё, каб людзі, якія раскаяліся, датэрмінова выйшлі на волю».
Васкрасенскі таксама расказаў, як фармаваўся сьпіс асобаў на датэрміновае вызваленьне.
«Сьпіс фармуе праваабарончая камісія КСДС, якую ўзначальвае былы зьняволены, экс-старшыня назіральнай рады „Тэхнабанку“ Ўладзіслаў Кацарэнка (фігурант „справы фінансістаў“, асуджаны ў 2014-м на 7 гадоў за адмываньне грошай). Туды не ўключаюцца асобы, абвінавачаныя ў тэрарызьме і экстрэмізьме. Мы ніякіх парадаў не даём, людзі самі вырашаць, як будзе гучаць іх прашэньне, мы толькі перададзім гэтую інфармацыю па вэртыкалі, а дзе магчыма — гатовыя даць сваё паручальніцтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія палітычныя пэрспэктывы Віктара Бабарыкі пасьля прысудуРаней родныя шэрагу фігурантаў справы «Белгазпрамбанку» напісалі звароты на імя Лукашэнкі, але ў выніку топ-мэнэджары атрымалі значныя тэрміны зьняволеньня. Чаму ўлады гэтым разам павінны пайсьці на вызваленьне асуджаных?
«Фігуранты крымінальнай справы „Белгазпрамбанку“ атрымалі не такія вялікія тэрміны ў параўнаньні зь іх кіраўніком Віктарам Бабарыкам (14 гадоў пазбаўленьня волі). Таму відавочна, што звароты адыгрываюць сваю ролю. Я перакананы, што топ-мэнэджары выйдуць на свабоду датэрмінова, бо яны ня толькі супрацоўнічалі са сьледзтвам, а і пагасілі прад’яўленую шкоду. Тое ж тычыцца і іншых грамадзян са „сьпісу КСДС“, якія гатовыя напісаць прашэньне аб памілаваньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыскусія экспэртаў пра паўафіцыйны праект КанстытуцыіІніцыятыва Васкрасенскага юрыдычнай сілы ня мае: сам ён ня сябра камісіі па памілаваньні, а КСДС ня ёсьць дзяржаўным органам. Пры гэтым пад амністыю і памілаваньне ня могуць падпасьці абвінавачаныя, якія знаходзяцца ў СІЗА, бо прысуд адносна іх ня вынесены.