19 ліпеня сканчаюцца 72 гадзіны ад моманту затрыманьня 5 журналістаў, якіх узялі пад варту ў пятніцу, 16 ліпеня. Як піша «Белсат», на волю пасьля заканчэньня гэтага тэрміну не адпусьцілі Ігара Ільяша і Ганну Галёту. Гэта, імаверна, азначае працяг тэрміну затрыманьня да 10 сутак.
Таксама на волю пакуль ня выйшлі затрыманыя ў пятніцу журналісты «Свабоды» — Інэса Студзінская, Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, якія ў 2020 годзе былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі. У чым абвінавачваюць затрыманых журналістаў — дагэтуль невядома.
16 ліпеня сілавікі прыбылі ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Канфіскавалі тэхніку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт RFE/RL пра затрыманьне журналіста Алеся Дашчынскага: гэта адчай Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ: пад вартай знаходзяцца 33 супрацоўнікі СМІ