Гэтак яны пратэставалі супраць мізэрных закупачных цэнаў на сваю прадукцыю.
Фэрмэры ў Альшанах раздушылі пад коламі агуркі ўласнай вытворчасьці. Відэа з фэрмэрскім пратэстам паказаў сайт «Першы Рэгіён».
Альшанскія фэрмэры выказалі гэтым незадаволенасьць закупачнымі цэнамі на тавар — яны панізіліся да 10 капеек за кг. Гэта ніжэй за сабекошт.
Яшчэ пару тыдняў таму закупачныя цэны на агуркі ў Альшанах былі па 40 капеек, а цяпер упалі ў чатыры разы. На рынку ў Берасьці цяпер у розьніцу кіляграм агуркоў — ад 1 да 1,5 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм'ер Галоўчанка спадзяецца, што падтрымка Расеі перакрые наступствы ад заходніх санкцый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактара сайта «Першы рэгіён» Супрунюка пакаралі штрафам за публікацыю фота ў кашулі з арнамэнтам