Журналіста абвіначваюць у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух мясцовых міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу «Реальный Дрогичин».
Ягоную справу разглядае суд Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 19 ліпеня чакаўся вырак, але зь незразумелых прычынаў разгляд справы прадоўжылі, вырак адклалі на 23 ліпеня.
Як паведамілі Свабодзе калегі Сяргея Гардзіевіча, 22 ліпеня ў яго ўпаў ціск і ён страціў прытомнасьць, яго паклалі ў шпіталь. У суд паехалі ягоныя адвакаты. У судзе абвясьцілі перапынак да акрыяньня Сяргея Гардзіевіча. Гардзіевічу нядаўна споўнілася 50 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За абразу Лукашэнкі судзяць драгічынскага журналістаАд Сяргея Гардзіевіча патрабуюць выплаціць кампэнсацыі пацярпелым — старшаму апэрупаўнаважанаму групы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Драгічынскага РАУС Юрыю Чарнышкаву і начальніку аддзела аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі Віталю Ківелю.
Раней адзін зь міліцыянтаў заявіў, што спагнаную з Сяргея Гардзіевіча матэрыяльную кампэнсацыю ён зьбіраецца перавесьці на рахунак дзіцячага дому.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактара сайта «Першы рэгіён» Супрунюка пакаралі штрафам за публікацыю фота ў кашулі з арнамэнтамСам абвінавачаны сваёй віны не прызнаў і ў ходзе сьледзтва адмовіўся даваць паказаньні.
«Падчас сьледзтва я ўбачыў прэзумпцыю вінаватасьці ў адносінах да мяне. І не даваў ніякіх паказаньняў, карыстаючыся сваім канстытуцыйным правам», — растлумачыў на адным з пасяджэньняў Сяргей Гардзіевіч.
Сяргея Гардзіевіча затрымалі 22 сьнежня мінулага году супрацоўнікі АМАП па дарозе з Драгічына ў Берасьце. У ягонай кватэры прайшоў ператрус, а гаспадара затрымалі на 72 гадзіны на падставе пачатай крымінальнай справы паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плятформа Рады Эўропы: У Беларусі ідзе беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій супраць незалежнай журналістыкіГаворка ішла нібыта пра рэпост паведамленьня ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой меў дачыненьне Сяргей Гардзіевіч. Некалькіх месяцаў ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, але ад пачатку траўня яму зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.