Паводле дамовы, падпісанай 18 ліпеня, краіны, якія ўваходзяць у групу OPEC+, абавязаліся пачынаючы са жніўня павялічыць здабычу нафты на 400 000 барэляў штодня.
Сырыя і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты знайшлі кампраміснае рашэньне адносна іх уласных аб’ёмаў здабычы. Гэта адкрыла магчымасьці для шматбаковага пагадненьня, паведамілі New York Times i Reuters.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея за шэсьць месяцаў паставіла ў Беларусь 6 млн тон нафты. Гэта ў паўтара раза меней, чым звычайнаГрупа OPEC+, якая ўключае Расею, летась скараціла здабычу нафты на 10 мільёнаў барэляў за дзень, бо зьнізіўся попыт з прычыны пандэміі.
Картэль OPEC апошнім часам ужо нарасьціў здабычу на 2,2 мільёна барэляў за дзень па меры ажыўленьня сусьветнай эканомікі. Аднак гэта не спыніла росту цэнаў, таму, асьцерагаючыся вітка інфляцыі, у OPEC пайшлі на далейшы рост здабычы. Цэны нафты ў ЗША дасягнулі 77 даляраў за барэль — гэта самая высокая цана з 2014 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастаўкі нафты з Казахстану ў Беларусь могуць пачацца ў канцы восеніПаводле новай дамовы Расея павялічыць сваю нафтаздабычу зь цяперашніх 11 мільёнаў барэляў да 11,5 мільёна барэляў да траўня 2022.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва «Нафтану» абвяргае, што на трэці квартал 2021 году прадпрыемства засталося без сыравіныЦяперашнімі чальцамі OPEC зьяўляюцца: Альжыр, Ангола, Экватарыяльная Гвінэя, Габон, Іран, Ірак, Кувэйт, Лібія, Нігерыя, Рэспубліка Конга, Саудаўская Арабія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Вэнэсуэла.
Група пад назвай OPEC+ была створаная ў 2016 годзе — да згаданых 13 краінаў далучыліся Расея, Азэрбайджан, Бахрэйн, Брунэй, Казахстан, Малайзія, Мэксыка, Аман, Судан і Паўднёвы Судан.