«Арышт Алеся Дашчынскага з РСЭ / РС — як і арышты яго калег Алега Грузьдзіловіча, Іны Студзінскай і многіх іншых незалежных беларускіх журналістаў — зьяўляецца апошнім яркім сьведчаннем адчаю Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя бесьперапынныя напады на журналістаў, якія служаць народу Беларусі, не схаваюць праўду аб тым, што адбываецца ў краіне. Алесь і яго калегі павінны быць неадкладна вызваленыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт RFE/RL пра ператрусы і арышты: «Тактыка запалохваньня не заглушыць нашу журналістыку»Журналіста Алеся Дашчынскага, у якога летась у кастрычніку ўлады забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня.
Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў прыехалі па яго ў вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасьля прывезьлі журналіста ў яго менскую кватэру. Там адбыўся ператрус, які праводзілі чатыры супрацоўнікі, што прад’явілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакумэнце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст Алесь Дашчынскі імаверна знаходзіцца на АкрэсьцінаПератрус цягнуся амаль паўтары гадзіны, у Дашчынскага канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, цьвёрды дыск, флэшкі і банкаўскую картку. Калі журналіста выводзілі з кватэры пасьля ператрусу, ён пасьпеў сказаць жонцы, што «ўсё будзе нармальна». Алесь Дашчынскі меркавана знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь ператрусамі прыйшлі да журналістаў, зьвязаных з Радыё Свабода і тэлеканалам «Белсат». Ёсьць затрыманыя