Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт RFE/RL пра ператрусы і арышты: «Тактыка запалохваньня не заглушыць нашу журналістыку»


Кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай
Кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай

Кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай зрабіў заяву пра сёньняшнія ператрусы і затрыманьні журналістаў, зьвязаных зь беларускай службай Свабоды.

«Гэтыя ператрусы і арышты сьведчаць аб дэспатычным жаданьні рэжыму Лукашэнкі трымацца ўлады любой цаной, — адзначыў Джэймі Флай. — Цягам дзесяцігодзьдзяў Радыё Свабода было крыніцай навін і натхненьня для жыхароў Беларусі. Крыміналізацыя незалежнай журналістыкі Лукашэнкам — гэта цынічная спроба ўвесьці абсалютны кантроль над тым, што беларускі народ бачыць і чуе. Мы заклікаем рэжым неадкладна вызваліць нашых журналістаў і вярнуць нашу маёмасьць. Тактыка запалохваньня не заглушыць нашу журналістыку».

16 ліпеня прайшлі ператрусы ў офісе і кватэрах журналістаў Радыё Свабода, тэлеканалу «Белсат» і іншых мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG