Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, выступаючы 16 ліпеня на онлайн-дыскусіі арганізаванай Атлянтычнай радай, заклікаў Эўразьвяз і ЗША ўзмацніць ціск на «незаконны рэжым» у Беларусі.
Ландсбергіс падчас дыскусіі, якая мела назву «Барацьба за свабоду ва Ўсходняй Эўропе і за яе межамі», распавёў, сярод іншага, аб падтрымцы Літвой беларускай дэмакратычнай апазыцыі і аб выкарыстаньні Лукашэнкам міграцыйных патокаў у спробе падзяліць ЭЗ і разарваць трансатлянтычнае адзінства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы: Беларусь выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў як зброю«Лукашэнка, адпраўляючы ў Літву мігрантаў з Іраку і Сырыі, выкарыстоўвае міграцыю як зброю. Гэта гібрыдная атака ня толькі на Літву, але і на ЭЗ і NATO. Лукашэнка помсьціць Літве за яе намаганьні падтрымаць памкненьні да свабоднай Беларусі», – заявіў Ландсбергіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дасьледніца міграцыі: беларускія памежнікі проста кажуць мігрантам «ня блытайцеся пад нагамі»