Пра гэта паведамляе дзяржаўны тэлеканал ОНТ.
«Атрыманая дакладная інфармацыя аб датычнасьці кіраўнікоў і работнікаў шэрагу недзяржаўных арганізацый і аб’яднаньняў, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі да ценявога руху значных фінансавых сродкаў, у першую чаргу тых, якія паступаюць з-за мяжы, нявыплаты падаткаў і фінансаваньня рознага роду пратэставай актыўнасьці насельніцтва Беларусі», — сказаў начальнік галоўнага ўпраўленьня па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры арганізаванай злачыннасьці і карупцыі Ўладзімір Шышко.
Сьледчы камітэт заявіў, што мае зьвесткі і аб тым, што палітвязень Андрэй Аляксандраў нібыта дапамагаў замежным арганізацыям Linking Media (BY_help) і Stichting Belarus Solidarity Foundation (BYSOL) у правядзеньні дзейнасьці, накіраванай на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі.
З заявай на тэму ператрусаў выступілі і ў КДБ.
«У найбольш актыўных падпісчыкаў дэструктыўных Telegram-каналаў, такіх як «ОГСБ», «Буслы ляцяць», «Ex-omon» і іншых, у дачыненьні да якіх мелася апэратыўная інфармацыя аб датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці, праведзеныя ператрусы. Канфіскаваныя траўматычная зброя, боепрыпасы, наркатычныя сродкі, нацысцкая сымболіка і атрыбутыка».
Паводле ягоных слоў, здабыты доказы прычыннасьці пэўных асобаў да ўчыненьня дзеяньняў, якія падлягаюць крымінальнай кары: «Такіх як арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і ўдзел у іх, а таксама распальваньне сацыяльнай варожасьці або розьні», — сказаў намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь ператрусамі прыйшлі да журналістаў, зьвязаных з Радыё Свабода і тэлеканалам «Белсат». Ёсьць затрыманыя14 ліпеня адбыліся ператрусы ў офісах 23 няўрадавых арганізацый — ад праваабарончых да творчых саюзаў, дасьледчыцкіх цэнтраў. Затрымана сама меней 9 праваабаронцаў.
16 ліпеня праходзяць ператрусы ў офісе і кватэрах журналістаў Радыё Свабода, тэлеканалу «Белсат» і іншых СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі 14 ліпеня: 8 праваабаронцаў «Вясны» пад вартай, ператрусы адбыліся ў 23 арганізацыяхРаней міністар замежных спраў Уладзімер Макей папярэджваў, што ў адказ на пашырэньне санкцый супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня ў Беларусі зьнікне грамадзянская супольнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрысты, эканамісты, пісьменьнікі. Чым займаюцца арганізацыі, якія трапілі пад «зачыстку» 14 ліпеня