Міністар замежных спраў Чэхіі Якуб Кульганэк паведаміў, што Чэхія прапанавала Літве разьмясьціць сваіх паліцыянтаў на мяжы Беларусі і Літвы ў сувязі з масавай незаконнай міграцыяй зь беларускага боку.
Пра гэта Якуб Кульганэк напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры.
«Мы падтрымліваем Літву, якая сутыкаецца з беспрэцэдэнтнай міграцыйнай праблемай, справакаванай непрыстойным рэжымам Лукашэнкі», — напісаў ён, дадаўшы, што міністар унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачэк прапанаваў Літве дапамогу, у тым ліку разьмяшчэньне супрацоўнікаў паліцыі на мяжы з Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўскай мяжы затрымалі яшчэ 57 нелегальных мігрантаў зь Беларусі, на польскай — 46 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Літвы папрасіў Турэччыну скараціць лік авіярэйсаў са Стамбулу ў Менск