Праваабаронцу «Вясны» і журналіста Сержука Сыса, затрыманага ўчора ў межах крымінальнай справы, вызвалілі сёньня пасьля допыту пад падпіску аб нявыезьдзе. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Вясны».
Таксама 15 ліпеня, пасьля сямі дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня, выйшаў на свабоду гомельскі палітык і праваабаронца Васіль Палякоў. Яго затрымалі 8 ліпеня, падазравалі паводле часткі 2 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу як «саўдзельніка ў тэрарызьме». Выпусьцілі без прад’яўленьня абвінавачаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 15 ліпеня: у Маладэчне затрымалі яшчэ аднаго праваабаронцу «Вясны», вобшук у ТБМ і ТБШ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Застаюся ў Беларусі». З гомельскага ІЧУ нечакана вызвалілі палітыка і праваабаронцу Васіля Палякова