7 красавіка Маскоўскі суд Берасьця разгледзеў крымінальную справу аб апаганьваньні збудаваньняў і псаваньні маёмасьці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу), піша «Вясна». Падставай да судовага працэсу стала цытата зь Бібліі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 7 красавіка: за цытаваньне Бібліі — пад арышт, за абразу пракуроркі — звыш 2 гадоў турмы36-гадовага Андрэя Леванюка вінавацілі ў тым, што ён «на фасадзе дому нанёс чырвонай фарбай з балёнчыка надпіс „Но избавь нас от лукавого“, чым нанёс шкоду ЖЭС-6 на суму 51 рубель 99 капеек».
Паводле абвінавачваньня, гэты надпіс пагоршыў «эстэтычнае ўспрыманьне» будынку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні на амбасадзе Беларусі напісалі «тэрарысты». Зафарбоўваць надпіс прыехалі людзі з партрэтам ПратасевічаНа судзе мужчына пагадзіўся, што надпіс наносіў ён. Але адзначыў, што будынак ужо да гэтага неаднаразова быў «пашкоджаны» іншымі малюнкамі, але ЖЭС тое не хвалявала.
У выніку судзьдзя Вера Філонік пакарала берасьцейца 1 месяцам арышту.