Пра вымушаную эміграцыю супрацоўнікаў Ex-press.by, рэдакцыя барысаўскага парталу паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
«Дарагія сябры. Паведамляем вам, што рэдакцыя Ex-press.by у поўным складзе вымушаная была выехать з краіны дзеля бясьпекі і захаваньня праекту. Мы працягваем працу і вельмі спадзяемся на вашу дапамогу. Дасылайце фота, відэа, вашы пытаньні і разважаньні праз telegram-бот. Гэта ананімна і бясьпечна для вас. Мы на сувязі», – зьвярнулася да чытачоў рэдакцыя Ex-press.by.
8 ліпеня сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу рэдакцый і ў кватэрах журналістаў.
Улады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных СМІ Беларусі «Наша ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня прайшлі ператрусы.
Супраць 4 чалавек, зьвязаных з «Нашай нівай», вядуцца сьледчыя дзеяньні. Ва ўсіх чацьвярых дома адбыліся ператрусы, а потым іх павезьлі на допыты.\
Раней падвергнулася перасьледу рэдакцыя парталу Tut.by. 18 траўня падчас налёту інспэктараў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў на офіс і кватэры журналістаў і тэхнічных работнікаў затрымалі 15 супрацоўнікаў рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працаваць журналістам незалежнага СМІ раўназначна самагубству». Як выданьні перажываюць ціск уладаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнік доступ да сайтаў Onliner і «Сильные новости» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітычная аглядальніца БелаПАН Тацяна Каравянкова пакінула Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактар «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук часова пакінуў Беларусь