Буш даў інтэрвію нямецкай вяшчальнай кампаніі DW, якое было апублікавана празь некалькі дзён пасьля таго як прэзыдэнт Джо Байдэн паведаміў новыя дэталі вываду войскаў з Аўганістану.
Буш спаслаўся на прагрэс у становішчы жанчын і дзяўчынак у Аўганістане, які, паводле яго слоў, быў дасягнуты дзякуючы прысутнасьці амэрыканскіх войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвясьцілі пра эвакуацыю з Аўганістану тысяч грамадзян, якія дапамагалі амэрыканцам«Неверагодна, як зьмянілася гэтае грамадзтва ў параўнаньні з жорсткасьцю Талібану, — заявіў ён DW. — А цяпер раптам, як я асьцерагаюся, аўганскім жанчынам і дзяўчынкам будзе нанесенае неапісальная шкода».
Адказваючы на пытаньне, ці зьяўляецца вывад войскаў памылкай, 74-гадовы Буш сказаў: «Думаю, што гэта так. Бо што я думаю, што наступствы гэтага будуць неверагодна дрэннымі. І таму мне сумна. Лора і я праводзілі шмат часу з аўганскімі жанчынамі. І яны напалоханыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: вайсковая місія ЗША ў Аўганістане завершыцца 31 жніўняРаней у гэтым месяцы Байдэн абвясьціў, што вайсковая місія ЗША ў Аўганістане завершыцца 31 жніўня.
«Мы прыйшлі ў Аўганістан не дзеля дзяржаўнага будаўніцтва», — заявіў ён, дадаўшы, што адказнасьць за вызначэньне сыстэмы кіраваньня краінай ляжыць выключна на аўганскім народзе.