Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвясьцілі пра эвакуацыю з Аўганістану тысяч грамадзян, якія дапамагалі амэрыканцам


Дэманстранты ў Кабуле просяць улады ЗША выдаць ім візы, каб яны маглі ўратавацца ад талібаў. 9 ліпеня 2021
Дэманстранты ў Кабуле просяць улады ЗША выдаць ім візы, каб яны маглі ўратавацца ад талібаў. 9 ліпеня 2021

У гэтым месяцы ЗША пачнуць вывозіць з Аўганістану тысячы людзей, якія дапамагалі падтрымліваць амэрыканскія войскі цягам апошніх 20 гадоў і цяпер асьцерагаюцца за сваё жыцьцё ў сувязі з надыходам Талібану, піша «Голас Амэрыкі».

Белы дом абвясьціў аб пачатку апэрацыі «Прытулак для саюзьнікаў», прызначанай для многіх з тых, хто чакае атрыманьня спэцыяльнай іміграцыйнай візы (SIV).

«Я не магу даць канкрэтных лічбаў з апэратыўных меркаваньняў і меркаваньняў бясьпекі, — заявіла журналістам прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі. — Але магу пацьвердзіць, што палёты з Аўганістану для тых, хто падаў заявы на спэцыяльную іміграцыйную візу і хто ўжо знаходзіцца ў чарзе, пачнуцца ў апошні тыдзень ліпеня і працягнуцца далей».

Афіцыйныя асобы таксама захоўваюць маўчаньне аб пунктах прызначэньня эвакуацыйных рэйсаў, для якіх, як чакаецца, будуць выкарыстоўвацца цывільныя чартарныя самалёты.

Паступалі паведамленьні, што вядуцца перамовы з такімі краінамі Цэнтральнай Азіі, як Казахстан, Таджыкістан і Ўзбэкістан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG