Прадстаўнік Эўразьвязу заявіў, што падобныя дзеяньні ўладаў Беларусі будуць мець наступствы.
«Беларусь: працягваюцца арышты і ператрусы, [скіраваныя] супраць „Вясны“, Хэльсынскага камітэту і іншых НДА. Рэжым Лукашэнкі, які баіцца незалежных галасоў, цяпер праводзіць поўнамаштабную атаку, каб прымусіць іх змоўкнуць раз назаўсёды. Грубыя парушэньні правоў чалавека і свабодаў будуць мець наступствы», — напісаў у Twitter прэсавы сакратар дыпляматычнай службы Эўразьвязу Пэтэр Стана.
З асуджэньнем ператрусаў і затрыманьняў у Беларусі выступіў і прэс-прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.
«Мы далучаемся да нашых партнэраў у асуджэньні сёньняшніх рэйдаў беларускіх уладаў, накіраваных супраць сама меней 19 грамадзянскіх, палітычных і адукацыйных НДА. Ясна, што ў Беларусі палітычны крызіс. Адзіны спосаб выйсьці зь яго — спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зьняволеных».
Ад раніцы 14 ліпеня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманьне больш як дзясятка чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбыліся ператрусы ў офісах прынамсі 19 няўрадавых арганізацый. Больш за дзясятак пацьверджаных затрыманьняў па крымінальных справах. Сьпісы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не сьпяшайцеся хаваць грамадзянскую супольнасьць». Дыскусія экспэртаў