Так адрэагавала Сьвятлана Ціханоўская на пагромы праваабарончай супольнасьці па ўсёй Беларусі. Па яе словах, усе, каму краіна абавязаная разьвіцьцём у папярэднія гады, апынуліся пад катком рэпрэсій.
Не выходзіць на сувязь кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Яго калегі Ўладзімер Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алена Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева, Алег Мацкевіч, Ігар Казьмерчак, Віктар Сазонаў затрыманыя або на допытах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбыліся ператрусы ў офісах прынамсі 19 няўрадавых арганізацый. Больш за дзясятак пацьверджаных затрыманьняў па крымінальных справах. СьпісыПасьля ператрусу павезьлі на допыт дырэктарку арганізацыі Lawtrend Вольгу Смалянку, журналіста і праваабаронцу Сяргея Сыса. Ператрусы праходзяць у Яраслава Раманчука з цэнтру Мізэса, Тамары Мацкевіч з Таварыства беларускай школы, Сяргея Мацкевіча з цэнтру «Супольнасьць», Кірыла Кафанава з Human Constanta, Мікалая Шараха з Полацкага праваабарончага таварыства.
Выламалі дзьверы ў памяшканьні Беларускага Хэльсынскага камітэту. Ператрусы ідуць на пляцоўцы «Тэрыторыі правоў», у офісах Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend, руху «За свабоду», Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», праваабарончай арганізацыі «Гендэрныя перспектывы», у Партыі БНФ, на дабрачыннай плятформе «Імёны», у Беларускай асацыяцыі жрналістаў, у Цэнтры эканамічных дасьледаваньняў BEROC, Сядзібе эўрапейскай экспэртызы і камунікацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дынько з Акрэсьціна: Прасторы для працы грамадзка-палітычных СМІ ў Беларусі не засталося«Сьпіс павялічваецца ў рэжыме онлайн, — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская. — Рэжым хавае адсутнасьць кантролю ў гвалце і беззаконьні. Яго хаўрусьнікі ўжо пагражалі грамадзянскай супольнасьці ў адказ на санкцыі — яны спадзяюцца, што змогуць зноў адчуць сілу, калі ў краіне ўсе замаўчаць. Але праваабаронцы, актывісты і журналісты дакладна ведаюць: сіла — у праўдзе, а ўлада — у руках народу».
Ціханоўская таксама згадала пра сустрэчы з Алесем Бяляцкім, які шмат гадоў змагаецца за правы чалавека ў Беларусі. Ён сам быў палітвязьнем, але, нягледзячы на рэпрэсіі, выпраменьвае ўпэўненасьць, што беларусы ўсё робяць слушна.
«І мы ня сыдзем са свайго шляху. Калі раней такіх людзей у нашай краіне былі адзінкі, дык цяпер — мільёны», — падсумавала Сьвятлана Ціханоўская.