Усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 1 738 мігрантаў, зь якіх 1 077 у ліпені, паведамляе Памежная служба Літвы.
Гэта ў 22 разы болей, чым за ўвесь папярэдні год. Сярод агульнай лічбы затрыманых на літоўскай мяжы мігрантаў 846 былі грамадзянамі Іраку альбо назваліся такімі. Акрамя таго, затрымалі грамадзян Конга, Камэруну, Гвінэі, Ірану і іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Польшчы: Эўразьвяз адрэагуе на распальваньне Беларусьсю міграцыйнага крызісуЛітва ў сувязі з наплывам мігрантаў значна ўзмацніла ахову на мяжы зь Беларусьсю.
Паводле начальніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы генэрала Рустамаса Любаеваса, мяжа зь Беларусьсю знаходзіцца ў зоне адказнасьці 17 памежных застаў з 550 памежнікамі.
9 ліпеня Літва пачала будаваць 550-кілямэтровую агароджу з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы беларускія ўлады ў тым, што яны пускаюць у краіну мігрантаў з-за мяжы, каб затым незаконна перапраўляць іх у Эўразьвяз. Агароджа на мяжы зь Беларусьсю, якую пачала рабіць Літва, будзе каштаваць ёй больш як 40 млн эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вунь Эўропа, ідзіце туды». Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы13 ліпеня стала вядома, што кіраўнік літоўскага замежнапалітычнага ведамства Габрыелюс Ландсбергіс робіць візыты ў турэцкую і ірацкую сталіцы, каб абмеркаваць спыненьне незаконных міграцыйных плыняў з боку Беларусі і вяртаньня людзей у свае краіны. Ён таксама дадаў, што да дэлегацыі таксама могуць далучыцца прадстаўнікі Эўрапейскага Зьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 56 мігрантаў зь Беларусі затрымалі ў Літве. Вільня прапанавала Эўразьвязу тры варыянты санкцый супраць ЛукашэнкіПаводле Габрыелюса Ландсбергіса, цяпер Эўразьвяз разглядае магчымасьць скасаваньня шэнгенскага візавага рэжыму для Іраку, аднак гэта не зьвязана зь цяперашнім крызісам, рашэньне «даўно насьпявала».
Афіцыйная Вільня перакананая, што да мігранцкага крызісу наўпрост датычныя беларускія ўлады. На гэта ў Менску і не пярэчаць, спасылаючыся на вымушанае скарачэньне выдаткаў на ахову мяжы ў зьвязку з заходнімі санкцыямі.