Улады Кубы вызвалілі групу людзей, арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў 11 ліпеня, але дзясяткі дэманстрантаў застаюцца за кратамі.
Пра гэта паведамляе PolskieRadio24.pl, спасылаючыся на незалежныя кубінскія СМІ.
Паводле даступнай інфармацыі, група людзей, вызваленых умоўна з-пад варты 12 ліпеня — гэта ўдзельнікі нядзельнай акцыі, арганізаванай у Гаване перад Кубінскім інстытутам радыё і тэлевізіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Кубе затрымалі каля 100 пратэстоўцаў, улады назвалі дэманстрацыі справай «наймітаў, якіх фінансуюць ЗША»Незалежныя кубінскія СМІ паведамляюць, што ў турмах застаюцца дзясяткі чалавек, у тым ліку журналісты, якія паведамлялі пра антыўрадавыя акцыі пратэсту, што прайшлі на Кубе ў 60 гарадах 11 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Кубе ўспыхнулі антыўрадавыя пратэсты. Апошні раз такое было 30 гадоў таму- Выбух пратэстаў быў выкліканы найбуйнейшым за апошнія 30 гадоў эканамічным крызісам на Кубе. У краіне не хапае прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў, часта адключаецца электрычнасьць. Сытуацыя, зьвязаная з пандэміяй Covid-19, таксама пагаршаецца.
- Прэзыдэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль заявіў, што напружанасьць на акцыях пратэсту распальвала «контрарэвалюцыйная меншасьць», а міністар замежных спраў Бруна Радрыгес абвінаваціў у арганізацыі дэманстрацый «наймітаў, якія фінансуюцца ЗША».