Міністэрства юстыцыі Беларусі праводзіць праверку дакумэнтаў яшчэ адной грамадзкай арганізацыі — Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Пра гэта паведаміў сайт СБП.
У лісьце начальніцы ўпраўленьня па пытаньнях некамэрцыйных арганізацый Алены Кірычэнкі, які паступіў у СБП, паведамляецца пра правядзеньне Мін'юстам кантрольных мерапрыемстваў па вывучэньні дзейнасьці арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменьнікаў». У лісьце запытваецца масіў дакумэнтаў з 1 студзеня 2018 году да 1 ліпеня 2021 году па 27 пунктах, зьвязаных са статутнай дзейнасьцю арганізацыі. Дакумэнты трэба прадставіць да 13 ліпеня.
Менавіта ў гэты дзень і прыйшоў заказны ліст ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дакумэнт №06-12 ад 06.07.2021 прайшоў пошту ў той жа дзень і толькі 09.07.2021, у пятніцу, паводле паштовага штэмпэля, паступіў у аддзяленьне нумар 220012 (Менск-12). Адрасат атрымаў яго раніцай 13 ліпеня.
СБП накіраваў у Міністэрства юстыцыі запыт аб падаўжэньні тэрміну прадстаўленьня інфармацыі на два дні, да 15 ліпеня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі пачало пазаплянавую праверку яшчэ дзьвюх арганізацый, Згуртаваньня беларусаў сьвету і «Трэцяга сэктару» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі распачало маштабную праверку аб’яднаньня «Экадом» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінʼюст распачаў праверку руху «За свабоду»