41-гадовага аўтара Youtube-канала «MozgON» Уладзімера Цыгановіча абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).
Жонка блогера Натальля падзялілася са Свабодай апошнімі лістамі ад Уладзімера.
У дзень пачатку суду, 24 чэрвеня, Уладзімер зазначыў, што ў закрытым судзе ён бачыць «свае бонусы». «Напрыклад, няма неабходнасьці ў такую сьпёку некуды ехаць. Усё на месцы. Сёньня ў мяне ўсё хутка скончылася. Дарэчы, вуліца Кніжная на мапе 1910 году называлася вуліцай Турэмнай», — напісаў палітзьняволены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, якія абвінавачваньні гучаць у закрытым судзе па справе Ціханоўскага і іншых палітвязьняўЁн піша, што нягледзячы на сьпёку, займаецца ў камэры фізычнымі практыкаваньнямі. «Думаю, што адвакаты будуць мной ня вельмі задаволеныя, але ты павінна разумець, што ў мяне выбар просты — як у мультфільме „Полкан и Шавка“ (савецкі мультфільм 1949 году, дзе апавядаецца пра здраду і баязьлівасьць сабакі Шаўкі. — РС). Мой выбар ты ведаеш. Пераабувацца пасьля ўсяго, што было за гэты год, ня мае сэнсу», — кажа блогер.
Паралельна з судовым працэсам Цыгановіч знаёміцца з матэрыяламі справы.
«Бліжэйшыя два тыдні ў мяне пост, „дыета“. Ня буду есьці мяса, сала, малочных прадуктаў, і, спадзяюся, сыдуць лішнія два кіляграмы. Другі бонус, што ня так будзе хацецца спаць на судах», — піша жонцы Ўладзімер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі піша лісты, Дар’я Лосік дзяжурыць каля будынку. Як ідзе суд у гомельскім СІЗАУ сувязі са сьпёкай у турме яму прыйшлі ідэі наконт адзеньня, калекцыю якога ён хоча назваць «Сьлімак-рулетка»: каб рукавы кашулі ці нагавіцаў самі закасваліся. Таксама ён прыдумляе адзеньне на сьпёку, дзе тканіна будзе толькі ззаду, а сьпераду — шлейкі, якія фіксуюць форму.
Іншая ідэя Цыгановіча — пра шакаляд: ён прыдумаў цукеркі ў форме белых і чорных шахматных фігур, а ўпакоўку для іх — у форме шахматнай дошкі. «Можна рэальна згуляць у такія шахматы, праўда, адзін раз», — дадае блогер.
Уладзімера Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не чакаў, што будуць судзіць, як забойцаў і маньякаў». Што за год пісаў зь СІЗА блогер Ігар Лосік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ачэпленым СІЗА ў Гомлі пачаўся закрыты суд над блогерамі і палітыкамі. Статкевіч выгукнуў «Жыве Беларусь!»